Падчас нядаўняга на Кіпр, арганізаванага Еўракамісіяй, журналісты з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы сустрэліся з галоўным рэдактарам мясцовай газеты «Financial Mirror» Mr. Masis Der Parthogh.

Містэр Масіс расказаў, як складваюцца ўзаемаадносіны ўладаў і незалежнай прэсы Кіпра і ці ўдаецца мясцовым журналістам праводзіць фінансавыя расследаванні ў гэтым сусветнавядомым «афшорным раі».
— На постсавецкай прасторы адлік адраджэння незалежнай прэсы вядзецца дзесьці з сярэдзіны гадоў мінулага стагоддзя. А ў вас такі «падзел» існаваў?
— Увогуле, прэса ў Рэспубліцы Кіпр пачала актыўна развівацца пасля 1974 года. Гэта год, калі сюды былі ўведзеныя турэцкія войскі. Падчас той быў разбураны сельскагаспадарчы комплекс краіны, на які і абапіраўся дабрабыт Рэспублікі. Улады наўзамен пачалі актыўна развіваць турызм і фінансавыя паслугі. Адначасова пачалі развівацца СМІ. Але ад пачатку ўсе яны былі дзяржаўныя. І толькі гадоў 15 таму з’явіліся прыватныя тэлеканалы, радыё, друкаваныя СМІ — цалкам фінансава незалежныя ад дзяржавы. Што дзіўна — нашы друкаваныя СМІ вельмі палітызаваныя. Акрамя нашага і яшчэ выданняў, усе астатнія ўяўляюць сабой рупар таго ці іншага палітычнага руху: ёсць камуністычнае СМІ, правацэнтрысцкія і гэтак далей.

Кіпр узімку
— Ну, прынамсі, яны не залежаць ад дзяржавы…
— Ведаеце, улады перыядычна спрабуюць вярнуць СМІ пад «сваю юрысдыкцыю». І кожныя гады дзяржава спрабуе ўвесці нейкую «рэгуляцыю» прэсы. Але мы адстойваем сваю права на самарэгуляцыю: мы накіроўваемся ў парламент, тлумачым ім папулярна і пранікнёна пра дэмакратыю на Кіпры. Нам абяцаюць, што яны зробяць усё магчымае для захавання незалежнасці СМІ. Але чаго ад іх чакаць — яны ж усе юрысты! І праз некалькі гадоў гісторыя паўтараецца.

— У вас фінансавае выданне, а зараз шмат кажуць пра «адмыванне грошай». І часта ў сувязі з гэтым узгадваюць Кіпр. Даводзілася ў сваіх матэрыялах закранаць гэтую тэму?
— Афіцыйна сцвярджаецца, што на Кіпры ніякага адмывання грошай няма. І наша газета прытрымліваецца такой пазіцыі: мы б толькі хацелі, каб у нас было адмыванне грошай! Калі б мы атрымлівалі хаця б адзін адсотак ад тых «брудных» трыльёнаў, што праходзіць праз Франкфурт, альбо Лондан, то наша эканоміка б квітнела! Але насамрэч у нас не так ужо і шмат выпадкаў адмывання грошай. Тыя выпадкі, што былі — былі адзінкавымі з’явамі. І звязаныя гэтыя выпадкі з рэжымам Мілошавіча. Тады яны тут утрымлівалі свой банк і праз яго праводзілі не заўсёды «чыстыя» сродкі. Такія аперацыі найчасцей здараюцца ў Афінах, Салоніках, балгарскіх гарадах, у Казахстане, Сярэдняй Азіі, на поўдні Францыі, у Швейцарыі, яшчэ Бог ведае дзе. Невялікая частка гэтых сродкаў сапраўды трапляе на Кіпр. Але ўсе выпадкі адмывання грошай разглядаюцца следчымі, прызначанымі ААН і міжнародным судом, у Кіпрскім судзе.
— Але ці пісала пра гэта ваша выданне?
— Так. Але мы не спяшаліся даваць, да прыкладу, апошнія звесткі з суда кожныя гадзіны. Мы крыху чакалі і давалі глыбокі аналіз кожнага з выпадкаў. І асабліва гэта тычылася адмывання грошай рэжымам Мілошавіча. Апошнім часам, і мы пра гэта ведаем, на Кіпры замацаваліся так званыя «расійскія бізнесмены». Але ў іх выпадку размова ідзе не столькі пра «адмыванне грошай», колькі пра так званыя «ўзаконеныя грошы», якія былі накрадзеныя значна раней.

— Увогуле, ці шмат на Кіпры так званых «эканамічных» журналістаў, прафесіяналаў у галіне банкаўскай сферы, біржы?
— На жаль, не. У няма дастатковай колькасці высокапрафесійных журналістаў, якія б займаліся фінансавымі пытаннямі і бізнесам. Ёсць звычайныя журналісты, якія пераходзяць на эканоміку, але глыбока яны ў ёй не разбіраюцца. Альбо гэта можа быць адзін з тысяч беспрацоўных эканамістаў, бухгалтараў альбо, ратуй Божа, адвакатаў, якія пускаюцца ў журналістыку. Мы спрабуем збалансаваць гэтыя крайнасці, і мушу сказаць, што гэта вельмі складана. І калі вы — кар’ерны журналіст і вырашылі працаваць у гэтым накірунку, то вы павінны прайсці курсы фінансаў, сур’ёзна вывучыць тэматыку фінансавай справаздачы і гэтак далей. А яшчэ — не звяртаць увагі на палітычную кан’юнктуру.
— Ну, у курсе ж палітычных рэалій нават фінансавы журналіст мусіць быць!
— Скажу шчыра: я гадоў пяць ужо як не гляджу тэлевізар. Праўда, чуў, што не так даўно у нас нешта там у вышэйшым кіраўніцтве памянялася, прыйшоў нехта новы. Але я ўпэўнены — нічога не зменіцца кардынальна. Па вялікім рахунку, прыходзяць адны і тыя ж людзі, якія кажуць адно і тое, і тыя ж інтарэсы адстойваюць. Я сачу за фінансамі.
— А як наконт расследаванняў законнасці дзейнасці той ці іншай афшорнай кампаніі, якая мае юрыдычны адрас на Кіпры?
— У сувязі з тым, што ёсць пэўныя правілы рэгістрацыі кампаній на Кіпры, не ўся інфармацыя са справы кампаніі даступная шырокай грамадскасці. Нават тое, хто насамрэч з’яўляецца ўладальнікам кампаніі. Асабліва сакрэтнай з’яўляецца фінасавая справаздачнасць дзейнасці кампаніі. А толькі па гэтых дакументах і можна правесці сапраўднае фінансавае расследаванне! Толькі адвакаты і бухгалтары маюць да яе доступ — гэта канфідэцыйная інфармацыя кампаніі. І гэта азначае, што, калі мы ўсур’ёз займаемся расследаваннем, то нам трэба наняць юрыста альбо бухгалтара. А гэта справа не танная. І таму, на гэта можна пайсці толькі тады, калі маеш сур’ёзныя падставы лічыць пэўную кампанію і яе дзейнасць «не чыстай». Але людзі, якія валодаюць такімі фактамі, умеюць трымаць рот на замку… На Кіпры зарэгістравана каля 5 тысяч міжнародных кампаній, якія маюць офіс, дзе працуе звыш трох чалавек з добрым заробкам і якія займаюцца тавараў ці паслуг. 20–22 тысячы кампаній «я і мая жонка», якія маюць «офіс» там жа, дзе і жывуць і займаюцца нібыта бізнесам. І звыш 160 тысяч міжнародных кампаній, якія прадстаўленыя на Кіпры толькі юрыстам і бухгалтарам. Без неабходнай інфармацыі і свабодных рэсурсаў нешта знайсці ў гэтай колькасці кампаній для правядзення глыбокага і скандальнага фінансавага журналісцкага расследавання вельмі складана.
— Вы расказалі, пра выпадкі расследавання дзейнасці рэжыму Мілошавіча. А ці чулі вы пра актыўнасць на Кіпры Аляксандра Лукашэнкі?
— Нічога на гэты конт не ведаю. Як я ўжо казаў, нейкія імёны альбо звесткі з’явіліся б у нашых СМІ толькі пасля таго, калі б інфармацыя на гэты конт была першапачаткова агучана вашымі СМІ. Толькі пасля гэтага, калі інфармацыя нас зацікавіць, мы станем яе распрацоўваць. Увогуле, калі кампанія, зарэгістраваная на Кіпры, не займалася буйнымі здзелкамі з Расіяй, Украінай ці Беларуссю, то мы пра яе можам ніколі нават не пачуць. Калі б вы назвалі нам канкрэтную кампанію, імёны дырэктароў, маршрут нейкай здзелкі, то мы маглі дапамагчы вам правесці расследаванне. А знайсці без ніякіх звестак, ці мае нейкая адна з гэтых дзесяткаў тысяч кампаній, зарэгістраваных на Кіпры, спрычыненне да Аляксандра Лукашэнкі, фізічна немагчыма.
Tags:
© 2012 Created by Arne Grauls.