Journalism Network

Венгерскі рэдактар: Кантроль над уладай патрэбны пры любой форме дзяржаўнага кіравання

http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-10910.html

 

Як нечакана высветлілі журналісты з Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы, падчас сваёй паездкі ў Венгрыю ў рамках праграмы «Еўрасаюз — палітыка дабрасуседства», нават іх калегі з вядучай левай газеты Nepszabadsag (Народная воля) не жадаюць вяртання ў савецкія часы. Але…

«Кіраўніцтва нашай краіны ў сваёй бясконцай мудрасці вырашыла вернуць нас у  гады, — кажа галоўны рэдактар выдання Габор Нарват. — У нас зараз прыняты новы закон „Аб СМІ“, які амаль што падпарадкоўвае ўсе сродкі масавай інфармацыі Савету па СМІ. А савет гэты складаецца з прадстаўнікоў толькі адной партыі. Праўда, самыя „страшныя“ артыкулы закона набудуць моц 1 ліпеня і пакуль мы пішам усё, што хочам, але хутка гэты перыяд „уседазволенасці“ закончыцца. А што будзе далей — паглядзім».

— Што больш за ўсё вам не падабаецца ці выклікае насцярогу ў новым законе?

— З 1 ліпеня набываюць моц тыя артыкулы гэтага закона, якія прадугледжваюць вялізныя штрафы за розныя парушэнні. Але страшна тое, што мы не ведаем, што могуць палічыць парушэннем. Бо сам закон сфармуляваны так, што нам не зразумела, што нам можна, а што — не. Сітуацыя складаецца такая, што ўлады самі могуць вырашаць: за што штрафаваць, а за што — не, каго штрафаваць, а каго за тое ж — не штрафаваць. І нам падаецца, што менаваіта такая сітуацыя ўладзе даспадобы.

Увогуле, гэты новы закон «Аб СМІ» даказвае, што нават пры наяўнасці ў краіне фармальных прыкмет дэмакратыі — дэмакратыя мусіць мець больш глыбокія карані, чым у нас. І даказвае, што ўрадам нельга давяраць, а кантроль над імі патрэбны пры любой форме дзяржаўнага кіравання. Як паказвае гісторыя, палітыкі заўсёды імкнуцца падпарадкоўваць сабе прэсу. Свабодную, несвабодныя — не мае розніцы як называць. І канца гэтай барацьбе не відаць.

— Закон набыў моц 1 студзеня. А 3 студзеня ваша і шэраг іншых выданняў выйшлі з белымі першымі старонкамі і подпісам: «У Венгрыі больш няма свабоды слова!» Гэта мела рэзананс і кіраўніцтва ЕС выступіла з рэкай крытыкай новага закона «АБ СМІ». Венгерскі ўрад, нібыта, прыслухаўся да крытыкі і ўнёс пэўныя змены ў закон. Што гэта за змены, ці значныя яны на ваш погляд?

— Закон складаецца з 228 артыкулаў. Папраўкі ўнеслі ў 4. Так, некалькі з гэтых змененых 4 артыкулаў вельмі важныя. Напрыклад, артыкул аб неабходнасці збансаванай перадачы інфармацыі. Тут урад пагадзіўся, што гэтае патрабаванне нельга прымяняць ў адносінах да асобнага СМІ, а толькі да ўсёй сістэмы сродкаў масавай інфармацыі. Таксама яны пагадзіліся не штрафаваць тыя сродкі масавай інфармацыі, якія перадаюць мяжы на тэрыторыю Венгрыі.

У артыкуле аб абавязковай рэгістрацыі СМІ урад пагадзіўся даць адтэрміноўку ў рэгістрацыі на 60 дзён пасля пачатку працы СМІ. А таксама выкрэслілі з закона артыкул, які забараняе крыўдзіць любую меншасць, большасць ці асобнага чалавека.

Бо кожнаму зразумела, што пры наяўнасці такога артыкула немагчыма пісаць матэрыялы і выдаваць газету — абавязкова нехта на нешта ды пакрыўдзіцца. Гэтыя артыкулы ўрад пагадзіўся змяніць пасля перамоў з Еўракамісарам па аўдыёвізуальным змесце.

— Як грамадства адрэагавала на новы закон? Ці ёсць у венгерскім грамадстве, вельмі, як нам казалі, падзеленым на правых і левых, патрэба ў збалансаванай, нейтральнай і сухой інфармацыі?

— Безумоўна, патрэба ў такой інфармацыі ёсць. Асабліва грамадства адчула такую патрэбу пасля таго, як улада «захапіла» цэнтральнае тэлебачанне і адтуль зараз ідзе адна толькі праўладная прапаганда. А наконт рэакцыі: у студзені праз інтэрнэт пачалі арганізоўваць першую дэманстрацыі супраць гэтага закона. І за 5 дзён арганізатары здолелі сабраць 10 тысяч чалавек.

У лютым, падчас моцных маразоў, на дэманстрацыю прыйшло 8 тысяч, а 15 сакавіка — больш за 50 тысяч. Але за апошні час урад здолеў пасварыцца не толькі з журналістамі. Планамі аб рэфармаванні вышэйшай адукацыі яны настроілі супраць сябе студэнтаў, а планамі адносна рэфармавання іншых структур — паліцыю і пажарных. Так што, паглядзім, што будзе далей.

— Але нават пры такім законе апошняе слова ў спрэчцы дзяржавы і СМІ мусіць сказаць суд. Няўжо ў вас няма ўпэўненасці ў незалежнасці венгерскага суда?

— Да апошняга часу суд у нас сапраўды быў незалежным. Але ўлады прынялі закон, у адпаведнасці з якім усе суддзі, якія маюць больш за 60 гадоў, мусяць сыйсці на пенсію. Да гэтага закона суддзі маглі працаваць да 70 гадоў. А гэта азначае, што будуць найперш замененыя старшыні фактычна ўсіх судоў. А на іх месца прыйдуць «свае» людзі.

— Вернемся да канкрэтна вашага выдання: за кошт чаго вы існуеце?

— Мы газета цалкам камерцыйная — наш выдавец лічыць, што мы павінны жыць з рынка: ад продажы і рэкламы. У Венгрыі гэта і так даволі складана, а падчас крызіса і ўвогуле даволі праблематычна. У 2008 годзе весь рынак рэкламы ў друкаваных СМІ Венгрыі склада 78 мільярдаў форынтаў. Сёлета — каля 35 мільярдаў. Але мы ў параўнанні з іншымі ў больш выйгрышным становішчы — у нас амаль увесь наклад распаўсюджваецца па падпісцы.

— Паводле новага заканадаўства штрафы могуць дасягаць дзесяткі тысяч еўра. Як вы іх плануеце плаціць?

— Не ведаю. Да апошняга часу мы амаль не прайгравалі справы ў судах. Але і тут новы закон мае не вельмі добрыя змены: калі Савет па СМІ абвінаваціць нас у парушэнні і прызначыць штраф, то мы яго мусім заплаціць адразу, а потым падаваць у суд. Праз некаторы час суд разгледзіць справу і грошы нам, да прыкладу, вернуць. Але калі, напрыклад, цягам трох дзён нас абвінавацяць у трох парушэннях і прымусяць выплаціць па 150 тысяч еўра за кожнае — такія будуць памеры чакаць рашэння суда не будзе каму — мы абанкруцімся. Безумоўна, мы можам заплаціць раз, два, тры, але не больш. І калі такім чынам урад захоча закрыць газету, то ён гэта можа зрабіць. І сама такая магчымасць — ужо абмежаванне свабоды СМІ. Зразумела, калі такое здарыцца, то ўсім стане відавочна, што гэта не «дабрасумленнае рэгуляванне сродкаў масавай інфармацыі», а палітычны ціск.

— Ня гледзячы на тое, што дэмакратыя ў Венгрыі, па вашых словах, не мае глыбокіх каранёў, за 21 год нават такой дэмакратыі мясцовыя журналісты прывыклі да пэўнай свабоды слова. Насуперак меркавання іх і большасці грамадства ўлады закон «Аб СМІ» прынялі. Не наводзіць гэты факт свабодалюбівых журналістаў на думку аб эміграцыі?

— Тут галоўную ролю адыгрывае праблема мовы. Я размаўляю крыху лепш , чым сярэднестатыстычны венгр. І тое ж з англійскай мовай. Але я не магу пісаць матэрыялы ў газету ці . Таму для нас, хто можа пісаць толькі і не хоча сыходзіць з прафесіі, гэта не выйсце. Але наш карэспандэнт у ЗША, які добра ведае англійскую, французскую і нямецкія мовы ўжо заявіў, што не вернецца ў Венгрыю. Сказаў, што не хоча расціць сваіх дзяцей у краіне, дзе прымаюцца такія законы.

— А ці не выйсце ўтакой сітуацыі — перанесці рэдакцыі за межы Венгрыі і працаваць на мясцовую аўдыторыю адтуль?

— Не. Для друкаваных СМІ тут не будзе распаўсюда. А для электронных распаўсюд будзе вельмі абмежаваны. Радыёхвалі і каналы тэлебачання «раздае» Савет па СМІ. І ён іх проста не дасць такім станцыям і каналам. Застаецца толькі «кабель» альбо спадарожнік. Але Венгрыя — маленькая краіна і выжыць такім СМІ будзе амаль немагчыма.

— Ці не можа Еўрасаюз выключыць са свайго склада Венгрыю, краіну, якая раптам пайшла па антыдэмакратычным шляху ў дачыненні да СМІ і свабоды слова?

— Гэта не так проста і ў гісторыя яшчэ такога выпадка не было. Нават нікому гэтым не пагражалі. Але тэарытычна такое магчыма. Бо калі краіна парушае асноўныя правы чалавека, а свабода слова — гэта адно з самых важных правоў чалавека, то за гэта могуць быць прымененыя любыя сродкі ўздзеяння і пакарання. Ці дойдзе да гэтага? Не. Пагражаюць гэтым? Таксама не. Што будзе далей са СМІ і свабодай слова ў Венгрыі? Не ведаю. Але пакуль мы не плануем нешта змяняць у сваёй працы і пасля 1 ліпеня — будзем працаваць як працавалі і пісаць так, як і пісалі. Паглядзім, якая будзе рэакцыя ўлады

Views: 0

© 2012   Created by Arne Grauls.

Badges  |  Report an Issue  |  Terms of Service