Зміцер Лукашук, Будапешт
Кіруючая партыя Венгрыі, якую ўзначальвае сённяшні прэм’ер-міністра краіны Віктар Орбан, рыхтуе прапановы па змене Канстытуцыі. Сярод іншага у праекце гэтых зменаў ёсць прапанова аб наданні асобых праваў венграм, якія пражываюць за межамі краіны. Нешта накшталт аналагу “карты паляка”. І гэта ідэя зараз актыўна “піярыцца” ў грамадстве.
Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі Беларусі, Украіны, Расіі і Малдовы расказаў медыя-эксперт Бугар Жолт.
Бугар Жолт: “Сёння вельмі папулярная тэма ў медыях, можна сказаць – шлягер, гэта – магчымасць прыняцця венгерскага грамадзянства венграм, якія жывуць за межамі Венгрыі. І яны за кошт гэтага могуць фактычна атрымаць правы, на якія маюць права толькі жыхары Венгрыі. Размова ідзе нават пра тое, што яны атрымаюць права голаса, магчымасць удзельнічаць у выбарах”.

Праўда, кажа, пакуль гэтая ідэя толькі “абкатваецца” ў сродках масавай інфармацыі сярод грамадзян Венгрыі. Але верагоднасць таго, што гэты аналаг “карты паляка” будзе ў Венгрыі ўведзены вельмі вялікая. Па словах Бугара Жолта, ужо зараз прэм’ер Віктар Орбан робіць усё для таго, каб падпарадкаваць сабе ўсе галіны ўлады. Фактычна, ужо зараз заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлады, а таксама мясцовыя сродкі масавай інфармацыі пры дапамозе прынятага 1 студзеня закона “Аб СМІ”, кантралююцца Орбанам і яго партыяй. А на “ключавыя” пасады прызначаюцца “свае людзі” тэрмінам на 9 гадоў.
Прапанова ж надзяліць грамадзянствам і правам голаса венграў, якія пражываюць за межамі краіны, забяспечвае сённяшняга прэм’ера іх падтрымкай на будучых выбарах.
Нагадаю, што Закон «Аб карце паляка» быў прыняты сэймам Рэспублікі Польшча 7 верасьня 2007 года. У 2011 годзе Палата прадстаўнікоў звенулася ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем правесці экспэртызу польскага закону пра «карту паляка». Ацэніць, наколькі ён адпавядае агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. І 7 красавіка КС вынес рашэнне, што “Палажэнні закону, якія тычацца выдачы грамадзянам Беларусі "карты паляка" консулам Польшчы, не адпавядаюць палажэнням Венскай канвенцыі аб консульскіх зносінах і беларуска-польскай консульскай канвенцыі. Таксама яны парушаюць дамову паміж Беларуссю і Польшчай аб добрасуседзтве”.
Tags:
© 2012 Created by Arne Grauls.